КОДЭКС
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ШЛЮБЕ І СЯМ'І.
Раздзел ІІ. Глава 9.

РАЗДЗЕЛ I АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ Глава 1 (артыкулы 1-7) Асноўныя палажэнні Глава 2 (артыкулы 8-11) Іскавая даўнасць і вылічэнне тэрмінаў РАЗДЗЕЛ IІ ШЛЮБ Глава 3 (артыкулы 12-14) Агульныя палажэнні Глава 4 (артыкулы 15-19) Парадак і ўмовы заключэння шлюбу Глава 5 (артыкулы 20-33) Правы і абавязкі сужэнцаў Глава 6 (артыкулы 34-44) Спыненне шлюбу Глава 7 (артыкулы 45-49) Несапраўднасць шлюбу Глава 8 (артыкулы 50-58) Вызначэнне паходжання дзяцей РАЗДЗЕЛ IІI СЯМ'Я Глава 9 (артыкулы 59-67) Правы і абавязкі сям'і ў грамадстве

Артыкул 59. Сям'я Сям'я - гэта аб'яднанне асоб, звязаных паміж сабою маральнай і матэрыяльнай супольнасцю і падтрымкай, вядзеннем агульнай гаспадаркі, правамі і абавязкамі, якія вынікаюць з шлюбу, сваяцтва, усынаўлення. Іншыя сваякі сужэнцаў, непрацаздольныя ўтрыманцы, а ў выключных выпадках і іншыя асобы могуць быць прызнаныя ў судовым парадку членамі сям'і, калі яны пражываюць сумесна і вядуць агульную гаспадарку. Артыкул 60. Блізкае сваяцтва Адносіны, якія вынікаюць з крэўнага сваяцтва паміж бацькамі і дзецьмі, роднымі братамі і сёстрамі, дзедам, бабкай і ўнукамі, лічацца блізкім сваяцтвам. Артыкул 61. Свойства Адносіны паміж сужэнцам і блізкімі сваякамі іншага сужэнца лічацца адносінамі свойства. Артыкул 62. Шматдзетная сям'я Шматдзетнай з'яўляецца сям'я, у якой на ўтрыманні і выхаванні знаходзяцца трое і больш дзяцей. Статус шматдзетнай сям'і пацвярджаецца пасведчаннем, якое выдаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Узор пасведчання і парадак яго выдачы зацвярджаюцца ў парадку, які вызначаецца Ўрадам Рэспублікі Беларусь. Артыкул 63. Няпоўная сям'я Няпоўнай лічыцца сям'я, у якой дзеці находзяцца на ўтрыманні і выхаванні аднога бацькі. Да няпоўных адносяцца сем'і: жанчын, якія нарадзілі дзяцей па-за шлюбам і якія не знаходзяцца ў шлюбе; удоваў (удаўцоў), якія не ўступілі ў новы шлюб, на выхаванні якіх знаходзяцца непаўналетнія дзеці; бацькі, які скасаваў шлюб і выхоўвае непаўналетніх дзяцей; бацькі, які не заключыў новы шлюб, калі другі з бацькоў прызнаны без вестак адсутным; самотных грамадзян, якія ўсынавілі дзяцей. Няпоўным сем'ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, дзяржава прадастаўляе дадатковыя сацыяльныя гарантыі. Артыкул 64. Падставы ўзнікнення правоў і абавязкаў сям'і Падставамі ўзнікнення правоў і абавязкаў сям'і з'яўляюцца: шлюб, зарэгістраваны ў дзяржаўных органах, якія рэгіструюць акты цывільнага стану; сваяцтва, засведчанае ва ўстаноўленым законам парадку; усынаўленне (удачарэнне); вызначэнне бацькоўства. Артыкул 65. Правы і абавязкі сям'і Сям'я абавязаная садзейнічаць рэалізацыі правоў і інтарэсаў членаў сям'і, на яе ўскладаецца адказнасць за выхаванне і ўтрыманне дзяцей, іх абарону. За сям'ёй прызнаюцца пераважнае права і абавязак вызначаць формы, сродкі і метады выхавання дзяцей. Абавязкі сям'і ў адносінах да дзяцей вызначаюцца правамі дзяцей, устаноўленымі гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Артыкул 66. Сям'я як натуральнае асяроддзе дзіцяці Сям'я з'яўляецца натуральным асяроддзем дзіцяці. Выхаванне дзяцей у сям'і ахоўваецца і заахвочваецца дзяржавай. У мэтах паўнавартаснага ўтрымання і выхавання дзяцей у сям'і дзяржава забяспечвае сем'ям, якія маюць дзяцей, выплату дапамог, карыстанне дзіцячымі ўстановамі, прадастаўленне ільготаў, стварэнне дадатковых сацыяльна-эканамічных умоў у адпаведнасці з заканадаўствам. Асаблівай падтрымкай, увагай і клопатам карыстаюцца шматдзетныя сем'і, сем'і, якія прынялі на выхаванне дзяцей-сіротаў, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. (У рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2004 г. - Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 195, 2/1097.) Артыкул 66-1. Абарона правоў і законных інтарэсаў дзяцей Пры невыкананні або неналежным выкананні бацькамі (адным з іх), а таксама іншымі асобамі і арганізацыямі, якія прымаюць ўдзел у выхаванні дзіцяці, сваіх абавязкаў па выхаванні, навучанні альбо ўтрыманні дзяцей, або злоўжыванні бацькоўскімі правамі, або адмоўным уплыве на паводзіны дзяцей, або жорсткім абыходжанні з імі дзеці маюць права звярнуцца за абаронай сваіх правоў і законных інтарэсаў у камісіі па справах непаўналетніх, органы апекі і папячыцельства, пракуратуру, а па дасягненні чатырнаццаці гадоў - і ў суд. Бацькі маюць права звярнуцца ў суд з іскам аб абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх дзяцей да юрыдычнай або фізічнай асобы, якая парушыла іх правы і законныя інтарэсы. (Уведзеная Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2004 г. - Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 195, 2/1097.) Артыкул 67. Адказнасць за неналежнае выхаванне дзяцей Бацькі, а таксама іншыя асобы і арганізацыі, якія прымаюць удзел у выхаванні дзіцяці, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне дзяцей. Выхаванне прызнаецца неналежным, калі не забяспечваюцца правы і законныя інтарэсы дзіцяці, а таксама калі дзіця знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (з прычыны безнагляднасці або безпрытульнасці знаходзіцца ў становішчы, якое ўяўляе небяспеку для яго жыцця або здароўя альбо не адпавядае патрабаванням да яго выхавання або ўтрымання, альбо ўчыняе правапарушэнні). (У рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2004 г. - Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 195, 2/1097.)

Глава 10 (артыкулы 68-87) Асабістыя немаёмасныя праваадносіны ў сям'і

<<< перайсці да каталогу законаў <<< вярнуцца да зместу Кодэкса паглядзець каментарый >>>


Rambler's Top100 Rating All.BY
Сайт управляется системой uCoz