КОДЭКС
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ШЛЮБЕ І СЯМ'І.
Раздзел ІІ. Глава 8.

РАЗДЗЕЛ I АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ Глава 1 (артыкулы 1-7) Асноўныя палажэнні Глава 2 (артыкулы 8-11) Іскавая даўнасць і вылічэнне тэрмінаў РАЗДЗЕЛ IІ ШЛЮБ Глава 3 (артыкулы 12-14) Агульныя палажэнні Глава 4 (артыкулы 15-19) Парадак і ўмовы заключэння шлюбу Глава 5 (артыкулы 20-33) Правы і абавязкі сужэнцаў Глава 6 (артыкулы 34-44) Спыненне шлюбу Глава 7 (артыкулы 45-49) Несапраўднасць шлюбу Глава 8 (артыкулы 50-58) Вызначэнне паходжання дзяцей

Артыкул 50. Падставы ўзнікнення правоў і абавязкаў бацькоў і дзяцей Узаемныя правы і абавязкі бацькоў і дзяцей грунтуюцца на паходжанні дзяцей, засведчаным ва ўстаноўленым парадку. Узаемныя правы і абавязкі паміж маці і дзіцем узнікаюць незалежна ад таго, народжанае дзіця ў шлюбе або па-за шлюбам. Артыкул 51. Вызначэнне паходжання дзяцей ад бацькоў, якія знаходзяцца паміж сабою ў шлюбе Паходжанне дзіцяці ад бацькоў, якія знаходзяцца паміж сабою ў шлюбе, вызначаецца на падставе запісу акту аб шлюбе бацькоў. Сваяцтва ў адносінах да маці выцякае з факту нараджэння, засведчанага даведкай медыцынскай установы, або рашэння суда аб вызначэнні факту нараджэння. Бацькам дзіцяці, народжанага ў шлюбе, з'яўляецца муж маці. Бацькам дзіцяці, народжанага на працягу дзесяці месяцаў пасля скасавання шлюбу, прызнаецца былы сужэнец маці дзіцяці. Жанчына, якая нарадзіла дзіця, прызнаецца маці і ў тым выпадку, калі дзіця зачатае з яйцаклеткі, вынятай з арганізму іншай жанчыны. Муж, які даў ва ўстаноўленым парадку згоду на штучнае апладненне жонкі, запісваецца бацькам народжанага ёю дзіцяці і не мае права аспрэчваць здзейснены запіс, за выключэннем выпадкаў, калі маюцца доказы таго, што маці зацяжарыла не ў выніку штучнага апладнення. Асобы, якія з'явіліся донарамі матэрыялу для штучнага апладнення, не маюць права аспрэчваць запіс аб бацьках дзіцяці, якое нарадзілася ў выніку штучнага апладнення. Маці дзіцяці, якое нарадзілася ў выніку штучнага апладнення, не мае права прад'яўляць іск аб вызначэнні бацькоўства да мужчыны, які з'явіўся донарам матэрыялу для штучнага апладнення. Артыкул 52. Вызначэнне паходжання дзяцей па сумеснай заяве бацькоў Паходжанне дзіцяці ад бацькоў, якія не знаходзяцца паміж сабою ў шлюбе, вызначаецца шляхам падачы сумеснай заявы бацькам і маці дзіцяці ў дзяржаўныя органы, якія рэгіструюць акты цывільнага стану. Калі маці дзіцяці пазбаўленая бацькоўскіх правоў альбо дзіця адабранае ў яе паводле рашэння суда, вызначэнне бацькоўства магчыма толькі ў судовым парадку. Артыкул 53. Вызначэнне бацькоўства ў судовым парадку Бацькоўства можа быць вызначана ў судовым парадку па заяве аднога з бацькоў або апякуна, папячыцеля дзіцяці, а таксама самога дзіцяці па дасягненні ім паўналецця. Пры вызначэнні бацькоўства суд прымае да ўвагі сумеснае пражыванне і вядзенне агульнай гаспадаркі маці дзіцяці і адказчыкам да нараджэння дзіцяці, сумеснае выхаванне або ўтрыманне імі дзіцяці альбо доказы, якія з пэўнасцю пацвярджаюць прызнанне адказчыкам дзіцяці або паходжанне дзіцяці ад адказчыка. Прызнанне шлюбу несапраўдным не выключае мажлівасці вызначэння бацькоўства. Артыкул 54. Запіс бацькоў, якія знаходзяцца ў шлюбе паміж сабою Бацька і маці, якія знаходзяцца ў шлюбе паміж сабою, запісваюцца бацькамі дзіцяці ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні па заяве любога з іх. У такім жа парадку запісваюцца звесткі аб бацьках, калі шлюб паміж імі скасаваны або прызнаны несапраўдным або калі сужэнец памёр, але з моманту скасавання шлюбу, прызнання яго несапраўдным або смерці сужэнца прайшло не больш дзесяці месяцаў. Артыкул 55. Запіс бацькоў, якія не знаходзяцца ў шлюбе паміж сабою Калі бацькі не знаходзяцца ў шлюбе паміж сабою, запіс аб маці дзіцяці здзяйсняецца па заяве маці, а запіс аб бацьку дзіцяці - па сумеснай заяве бацькі і маці дзіцяці або на падставе рашэння суда. Артыкул 56. Аспрэчванне запісу аб бацьках Запіс аб бацьках мае права аспрэчыць у судовым парадку: асоба, запісаная ў акце аб нараджэнні дзіцяці ў якасці бацькі або маці; асоба, якая патрабуе прызнання яе бацькам у выпадку, калі ў акце аб нараджэнні ў гэтай якасці запісана іншая асоба; апякун, папячыцель дзіцяці або дзіця, якое дасягнула паўналецця. Асоба, азначаная ў частцы першай гэтага артыкула, мае права аспрэчыць здзейснены запіс на працягу аднога года з таго часу, калі ёй стала або павінна было стаць вядомым пра здзейснены запіс альбо аб акалічнасцях, якія выключаюць факт бацькоўства. Калі да гэтага часу асоба, запісаная бацькам або маці, з'яўлялася непаўналетняй, гадавы тэрмін вылічваецца з дня дасягнення ёй васемнаццаці гадоў. Патрабаванне асобы, запісанай бацькам дзіцяці на падставе артыкула 55 гэтага Кодэкса, аб аспрэчванні бацькоўства не можа быць задаволенае, калі ў момант запісу гэтай асобе было вядома, што яна фактычна не з'яўляецца бацькам дзіцяці. Артыкул 57. Наступствы вызначэння бацькоўства Пры вызначэнні бацькоўства ў парадку, прадугледжаным артыкуламі 52 і 53 гэтага Кодэкса, дзеці маюць тыя жа правы і абавязкі ў адносінах да бацькоў і іх сваякоў, што і дзеці, якія нарадзіліся ад асоб, якія знаходзіліся ў шлюбе паміж сабою. Артыкул 58. Запіс аб бацьку дзіцяці ў выпадках, калі бацькоўства не ўстаноўлена Пры нараджэнні дзіцяці ў маці, якая не знаходзіцца ў шлюбе, калі не маецца сумеснай заявы бацькоў або рашэння суда аб вызначэнні бацькоўства, запіс аб бацьку дзіцяці ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні здзяйсняецца па прозвішчы маці; уласнае імя і імя па бацьку бацькі дзіцяці запісваюцца па яе указанні. У выпадку, калі бацькоўства не ўстаноўлена, правы і абавязкі дзяцей узнікаюць толькі ў дачыненні да маці і яе сваякоў.

РАЗДЗЕЛ IІI СЯМ'Я Глава 9 (артыкулы 59-67) Правы і абавязкі сям'і ў грамадстве

<<< перайсці да каталогу законаў <<< вярнуцца да зместу Кодэкса паглядзець каментарый >>>


Rambler's Top100 Rating All.BY
Сайт управляется системой uCoz