КОДЭКС
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ШЛЮБЕ І СЯМ'І.
Раздзел ІІ. Глава 7.

РАЗДЗЕЛ I АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ Глава 1 (артыкулы 1-7) Асноўныя палажэнні Глава 2 (артыкулы 8-11) Іскавая даўнасць і вылічэнне тэрмінаў РАЗДЗЕЛ IІ ШЛЮБ Глава 3 (артыкулы 12-14) Агульныя палажэнні Глава 4 (артыкулы 15-19) Парадак і ўмовы заключэння шлюбу Глава 5 (артыкулы 20-33) Правы і абавязкі сужэнцаў Глава 6 (артыкулы 34-44) Спыненне шлюбу Глава 7 (артыкулы 45-49) Несапраўднасць шлюбу

Артыкул 45. Падставы прызнання шлюбу несапраўдным Шлюб прызнаецца несапраўдным пры парушэнні ўмоў, устаноўленых артыкуламі 17-19 гэтага Кодэкса, а таксама ў выпадках рэгістрацыі заключэння шлюбу без намеру стварыць сям'ю (фіктыўны шлюб). Шлюб не можа быць прызнаны фіктыўным, калі асобы, якія зарэгістравалі гэты шлюб, да разгляду справы судом фактычна стварылі сям'ю. Артыкул 46. Парадак прызнання шлюбу несапраўдным Прызнанне шлюбу несапраўдным здзяйсняецца ў судовым парадку. Іск аб прызнанні шлюбу несапраўдным можа быць прад'яўлены сужэнцамі і асобамі, правы якіх парушаныя заключэннем гэтага шлюбу, органамі апекі і папячыцельства, а таксама пракурорам у выпадках, прадугледжаных законам. Калі пры разглядзе справы аб прызнанні шлюбу несапраўдным суд вызначыць, што адпалі акалічнасці, якія перашкаджалі заключэнню шлюбу, ён мае права па сваёй ініцыятыве адмовіць у задавальненні іску і прызнаць шлюб сапраўдным з моманту адпадзення гэтых акалічнасцяў. Пры разглядзе справы аб прызнанні шлюбу несапраўдным як заключанага з асобай, прызнанай недзеяздольнай з прычыны душэўнай хваробы або слабога розуму, да ўдзелу ў справе павінен быць прыцягнуты орган апекі і папячыцельства. Пасля ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб прызнанні шлюбу несапраўдным копія гэтага рашэння ў дзесяцідзённы тэрмін накіроўваецца судом у дзяржаўны орган, які рэгіструе акты цывільнага стану, па месцы рэгістрацыі заключэння шлюбу. Артыкул 47. Прызнанне шлюбу несапраўдным у выпадку недасягнення сужэнцам шлюбнага ўзросту Шлюб, заключаны з непаўналетняй асобай, якой шлюбны ўзрост не быў паніжаны ва ўстаноўленым парадку (артыкул 18 гэтага Кодэкса), можа быць прызнаны несапраўдным, калі гэтага патрабуюць інтарэсы сужэнца, які ўступіў у шлюб да дасягнення шлюбнага ўзросту. Іск аб прызнанні шлюбу несапраўдным паводле гэтай падставы мае права прад'явіць непаўналетні сужэнец, яго бацькі або папячыцель, органы апекі і папячыцельства, а таксама пракурор у выпадках, прадугледжаных законам. Калі да моманту вырашэння справы непаўналетні сужэнец дасягнуў паўналецця, то шлюб можа быць прызнаны несапраўдным толькі паводле яго патрабавання. Артыкул 48. Час, з якога шлюб лічыцца несапраўдным Шлюб, прызнаны несапраўдным, лічыцца несапраўдным з дня яго заключэння. Артыкул 49. Наступствы прызнання шлюбу несапраўдным У асоб, якія знаходзіліся ў шлюбе, прызнаным несапраўдным, ніякіх правоў і абавязкаў сужэнцаў не ўзнікае, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткамі трэцяй і чацвёртай гэтага артыкула. Да маёмасці, набытай сумесна асобамі, якія знаходзіліся ў шлюбе, прызнаным несапраўдным, прымяняюцца правілы, прадугледжаныя Цывільным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Калі адзін з сужэнцаў схаваў ад іншага, што знаходзіцца ў шлюбе, то пры прызнанні шлюбу несапраўдным суд мае права спагнаць з яго сродкі на ўтрыманне асобы, якая знаходзілася з ім у несапраўдным шлюбе, па правілах артыкулаў 29-33, 40 гэтага Кодэкса, а таксама мае права ўжыць да маёмасці, набытай гэтымі асобамі сумесна з моманту заключэння шлюбу да моманту прызнання шлюбу несапраўдным, правілы, устаноўленыя артыкуламі 23-26, 41 гэтага Кодэкса. Сужэнец, які не ведаў аб наяўнасці перашкодаў для заключэння шлюбу, мае права захаваць прозвішча, абранае ім пры рэгістрацыі заключэння шлюбу. Прызнанне шлюбу несапраўдным не ўплывае на правы дзяцей, якія нарадзіліся ў такім шлюбе, у тым ліку не выключае мажлівасці заключэння Пагаднення аб дзецях.

Глава 8 (артыкулы 50-58) Вызначэнне паходжання дзяцей

<<< перайсці да каталогу законаў <<< вярнуцца да зместу Кодэкса паглядзець каментарый >>>


Rambler's Top100 Rating All.BY
Сайт управляется системой uCoz