КОДЭКС
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ШЛЮБЕ І СЯМ'І.
Раздзел ІІ. Глава 4.

РАЗДЗЕЛ I АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ Глава 1 (артыкулы 1-7) Асноўныя палажэнні Глава 2 (артыкулы 8-11) Іскавая даўнасць і вылічэнне тэрмінаў РАЗДЗЕЛ IІ ШЛЮБ Глава 3 (артыкулы 12-14) Агульныя палажэнні Глава 4 (артыкулы 15-19) Парадак і ўмовы заключэння шлюбу

Артыкул 15. Заключэнне шлюбу Шлюб заключаецца ў дзяржаўных органах, якія рэгіструюць акты цывільнага стану. Рэгістрацыя заключэння шлюбу ўстанаўліваецца як з мэтай аховы асабістых і маёмасных правоў і інтарэсаў сужэнцаў і дзяцей, так і ў інтарэсах грамадства і дзяржавы. Правы і абавязкі сужэнцаў параджае толькі шлюб, заключаны ў дзяржаўных органах, якія рэгіструюць акты цывільнага стану. Артыкул 16. Парадак заключэння шлюбу Заключэнне шлюбу адбываецца ва ўзгодненыя бакамі тэрміны, але не раней чым праз пятнаццаць дзён пасля падачы асобамі, якія жадаюць уступіць у шлюб, заявы ў дзяржаўны орган, які рэгіструе акты цывільнага стану. Пры наяўнасці паважлівых прычынаў пятнаццацідзённы тэрмін можа быць скарочаны, а таксама павялічаны, але не больш чым да трох месяцаў, кіраўніком дзяржаўнага органа, які рэгіструе акты цывільнага стану. Заключэнне шлюбу здзяйсняецца, як правіла, публічна, а па жаданні асоб, якія ўступаюць у шлюб - у прысутнасці двух паўналетніх сведак. Па жаданні асоб, якія ўступаюць ў шлюб, дзяржаўныя органы, якія рэгіструюць акты цывільнага стану, забяспечваюць урачыстыя ўмовы рэгістрацыі заключэння шлюбу. Артыкул 17. Умовы заключэння шлюбу Для заключэння шлюбу неабходныя ўзаемная згода асоб, якія ўступаюць у шлюб, дасягненне імі шлюбнага ўзросту і адсутнасць перашкодаў для заключэння шлюбу, прадугледжаных артыкулам 19 гэтага Кодэкса. Артыкул 18. Шлюбны ўзрост Шлюбны ўзрост устанаўліваецца ў васемнаццаць гадоў. Пры нараджэнні сумеснага дзіцяці або пры наяўнасці даведкі аб пастаноўцы на ўлік па цяжарнасці, а таксама ў выпадку аб'яўлення непаўналетняга поўнасцю дзеяздольным (эмансіпацыя) і пры захаванні іншых умоў, прадугледжаных артыкулам 17 гэтага Кодэкса, дзяржаўны орган, які рэгіструе акты цывільнага стану, можа паменшыць устаноўлены часткай першай гэтага артыкула шлюбны ўзрост, але не больш чым на тры гады. Артыкул 19. Перашкоды для заключэння шлюбу Не дапушчаецца заключэнне шлюбу: паміж асобамі, з якіх хоць бы адна асоба знаходзіцца ўжо ў іншым шлюбе, зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку; паміж сваякамі па прамой узыходзячай і сыходнай лініі, паміж поўнароднымі і няпоўнароднымі братамі і сёстрамі, а таксама паміж усынавіцелямі і ўсыноўленымі; паміж асобамі, з якіх хоць бы адна асоба прызнана судом недзеяздольнай з прычыны душэўнай хваробы або слабога розуму. Утойванне асобай, якая ўступае ў шлюб, акалічнасцяў, якія перашкаджаюць яго заключэнню, з'яўляецца падставай для прызнання шлюбу несапраўдным.

Глава 5 (артыкулы 20-33) Правы і абавязкі сужэнцаў

<<< перайсці да каталогу законаў <<< вярнуцца да зместу Кодэкса паглядзець каментарый >>>


Rambler's Top100 Rating All.BY
Сайт управляется системой uCoz