КОДЭКС
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ШЛЮБЕ І СЯМ'І.
Раздзел 1. Глава 2.

РАЗДЗЕЛ I АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ Глава 1 (артыкулы 1-7) Асноўныя палажэнні Глава 2 Іскавая даўнасць і вылічэнне тэрмінаў

Артыкул 8. Іскавая даўнасць На патрабаванні, якія вынікаюць са шлюбных і сямейных адносін, іскавая даўнасць не распаўсюджваецца, за выключэннем выпадкаў, калі тэрмін для абароны парушанага права ўстаноўлены гэтым Кодэксам. Артыкул 9. Пачатак цячэння тэрміну іскавай даўнасці Цячэнне тэрміну іскавай даўнасці пачынаецца з часу, азначанага ў адпаведным артыкуле гэтага Кодэкса, а калі гэты час не азначаны, то з дня, калі асоба даведалася або павінна была даведацца аб парушэнні свайго права. Артыкул 10. Парадак прымянення іскавай даўнасці Пры прымяненні нормаў, якія ўстанаўліваюць іскавую даўнасць, суд кіруецца артыкуламі 199, 203-208 Цывільнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Артыкул 11. Вылічэнне тэрмінаў Пры вылічэнні тэрмінаў, устаноўленых гэтым Кодэксам, прымяняюцца правілы, прадугледжаныя артыкуламі 150 і 151 Цывільнага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

РАЗДЗЕЛ II ШЛЮБ Глава 3 (артыкулы 12-14) Агульныя палажэнні

<<< перайсці да каталогу законаў <<< вярнуцца да зместу Кодэкса паглядзець каментарый >>>


Rambler's Top100 Rating All.BY
Сайт управляется системой uCoz