КОДЭКС
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АБ ШЛЮБЕ І СЯМ'І.
Раздзел ІІ. Глава 3.

РАЗДЗЕЛ I АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ Глава 1 (артыкулы 1-7) Асноўныя палажэнні Глава 2 (артыкулы 8-11) Іскавая даўнасць і вылічэнне тэрмінаў РАЗДЗЕЛ IІ ШЛЮБ Глава 3 Агульныя палажэнні

Артыкул 12. Шлюб Шлюб - гэта добраахвотны саюз мужчыны і жанчыны, які заключаецца ў парадку, на ўмовах і з выкананнем патрабаванняў, вызначаных законам, накіраваны на стварэнне сям'і і параджае для бакоў узаемныя правы і абавязкі. Артыкул 13. Шлюбная дамова Ў мэтах умацавання шлюбу і сям'і, павышэння культуры сямейных адносін, усведамлення сужэнцамі сваіх правоў і абавязкаў, адказнасці за дзяцей і адзін за аднаго сужэнцы могуць заключыць Шлюбную дамову, у якой вызначаюцца іх пагадненні аб: сумеснай маёмасці і маёмасці кожнага з сужэнцаў; парадку падзелу сумеснай маёмасці сужэнцаў у выпадку скасавання шлюбу; матэрыяльных абавязальніцтвах у адносінах адно да аднаго ў выпадку скасавання шлюбу; формах, метадах і сродках выхавання дзяцей; месцы пражывання дзяцей, памеры аліментаў на іх, парадку зносінаў з дзецьмі асобна пражываючага бацькі, а таксама іншыя пытанні ўтрымання і выхавання дзяцей у выпадку скасавання шлюбу. У Шлюбнай дамове могуць быць урэгуляваныя і іншыя пытанні ўзаемаадносінаў паміж сужэнцамі, калі гэта не супярэчыць заканадаўству аб шлюбе і сям'і. Сужэнцы могуць заключыць Шлюбную дамову ў любы час і ў вызначаным імі аб'ёме пагадненняў. Шлюбная дамова заключаецца ў пісьмовай форме і падлягае натарыяльнаму засведчанню. Да скасавання шлюбу сужэнцы па ўзаемнай згодзе могуць унесці ў любы час змяненні і дапаўненні ў Шлюбную дамову, засведчыўшы іх у органах натарыяту. Парадак засведчання, скасавання Шлюбнай дамовы, унясення ў яе змяненняў і дапаўненняў вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Шлюбная дамова не павінна парушаць правы і законныя інтарэсы іншых асоб. Шлюбная дамова можа быць прызнана судом несапраўднай поўнасцю або часткова паводле падстаў, прадугледжаных Цывільным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Артыкул 14. Падрыхтоўка да шлюбу Ў мэтах падрыхтоўкі асоб, якія ўступаюць ў шлюб, да сямейнага жыцця пры аддзелах запісу актаў цывільнага стану могуць стварацца службы прававога, медыцынскага і псіхалагічнага кансультавання. Паслугі азначанага характару могуць быць аказаныя асобам, якія ўступаюць ў шлюб, таксама іншымі спецыялізаванымі ўстановамі, створанымі ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Глава 4 (артыкулы 15-19) Парадак і ўмовы заключэння шлюбу

<<< перайсці да каталогу законаў <<< вярнуцца да зместу Кодэкса паглядзець каментарый >>>


Rambler's Top100 Rating All.BY
Сайт управляется системой uCoz