РАЗДЗЕЛ I
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Глава 1 (артыкулы 1-7)
Асноўныя палажэнні
Глава 2
Іскавая даўнасць і вылічэнне тэрмінаў
Артыкул 8. Іскавая даўнасць
На патрабаванні, якія вынікаюць са шлюбных і сямейных адносін, іскавая даўнасць
не распаўсюджваецца, за выключэннем выпадкаў, калі тэрмін для абароны парушанага
права ўстаноўлены гэтым Кодэксам.
Артыкул 9. Пачатак цячэння тэрміну іскавай даўнасці
Цячэнне тэрміну іскавай даўнасці пачынаецца з часу, азначанага ў адпаведным
артыкуле гэтага Кодэкса, а калі гэты час не азначаны, то з дня, калі асоба даведалася
або павінна была даведацца аб парушэнні свайго права.
Артыкул 10. Парадак прымянення іскавай даўнасці
Пры прымяненні нормаў, якія ўстанаўліваюць іскавую даўнасць, суд кіруецца
артыкуламі 199, 203-208 Цывільнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 11. Вылічэнне тэрмінаў
Пры вылічэнні тэрмінаў, устаноўленых гэтым Кодэксам, прымяняюцца правілы,
прадугледжаныя артыкуламі 150 і 151 Цывільнага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі
Беларусь.
|